Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (; , Канстанцінопаль — , Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.
Паходжанне Сын севастакратара Мануіла Камніна і ўнук візантыйскага імператара Андроніка I. Пасля гібелі бацькі і дзеда ў выніку перавароту 1185 года ў Канстанцінопалі, малалетняга Аляксея і яго брата Давіда таемна вывезлі ў Грузію да цёткі, царыцы Тамары.
Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1203 годзе ў выгнаннікаў з’явілася магчымасць вярнуць імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве Аляксей абвешчаны імператарам.
Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войск нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксей вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі сталец і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.
У значнай ступені таму, а таксама праз палітычны саюз з Грузіяй, даволі слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя на працягу двух з паловай стагоддзяў здолела захоўваць уласную дзяржаўнасць.
Шлюб і дзеці У шлюбе меркавана з Феадорай Аксухінай, дачкой Іаана Камніна, прадстаўніка арыстакратычнага візантыйскага роду Іаан I Аксух Вялікі Камнін (пам. 1238), імператар Трапезунда дачка; у шлюбе з Андронікам I Гідам (пам. 1235), імператарам Трапезунда Мануіл I Вялікі Камнін (1218 — сакавік 1263), імператар Трапезунда
Спасылкі
Fondation for Medieval Genealogy : Імператары Трапезунда
Катэгорыя:Трапезундскія імператары Катэгорыя:Вялікія Камніны