Кенет Мак-Мілан (; , г. Данфермлін, Вялікабрытанія — , , Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.

Біяграфія Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.

Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).

У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.

Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».

Харэаграфія У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.

Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.

З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «» І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Вялікабрытаніі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Каралеўскага балета (Лондан)