Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін (; нар. 28 сакавіка 1970, Свярдлоўск) — расійскі акцёр, удзельнік былой каманды КВЗ, а цяпер творчага калектыву «Уральскія пельмені».

Біяграфія Дзмітрый Бракоткін нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Свярдлоўску. У школьныя гады займаўся самба, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстра спорту. У перыяд з 1988 па 1990 гады служыў у танкавых войсках. З’яўляецца сяржантам запасу. Навучаўся ў УДТУ — УПІ па спецыяльнасці механік-машынабудаўнік. У той жа час пачаў гуляць у КВЗ за каманду «Уральскія пельмені», у складзе якой стаў чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ 2000 года. З першай паловы 2000-х гадоў пачынае набываць вядомасць як акцёр і тэлевядучы.

Жанаты. З жонкаю Кацярынаю пазнаёміўся ў студэнцкім будаўнічым атрадзе. Выхоўвае дзвюх дочак, Насцю (1997) і Лізу (2003).

ТБ «Жорсткія гульні» — удзельнік «Вялікая розніца» — Мадэст Іваноў, тэлерэпарцёр ССН «Дзень ведаў па-нашаму» — Фелікс «Паўднёвае Бутава» — Дзмітрый, малодшы брат Сяргея Шоу «Уральскія пельмені» «Шоу Ньюs» — агент «Шоў Ньюs» «Дзякуй богу, ты прыйшоў!» — удзельнік

Фільмаграфія 2001 — «Прыгоды сынулькі Звездунова» — дэкан 2001 — «Пісакі» 2001 — «Па-за роднымі квадратнымі метрамі» 2008 — «Вельмі рускі дэтэктыў» — маньяк-забойца 2009 — «Даеш моладзь!» — прамоўтар 2009 — «Каціная логіка» 2011 — «Нерэальная гісторыя»

Спасылкі Дзмітрый Бракоткін на kvnforall

Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Выпускнікі УДТУ Катэгорыя:Гульцы Вышэйшай лігі КВЗ