Сяргей Шчагрыковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезона 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.

У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ». Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб, пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі». У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы».

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезона зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб.

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў іграком брэсцкага «Руха». У брэсцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Рух».

У красавіку 2020 года далучыўся да клуба «Астравец» з Другой лігі, гуляў там да канца 2020 года.

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д3 МТЗ-РІПА-2 26 0 2008 дубль МТЗ-РІПА 30 2 2009 Д1 МТЗ-РІПА 2 0 2010 (1) дубль Партызан 17 2 2010 (2) Д1 Дынама Брэст 8 0 2011 Д1 Дынама Брэст 17 1 2012 (2) Д1 Мінск 7 0 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 19 1 2014 Д2 Славія 24 0 2015 Д1 Славія 21 0 2016 Д1 Крумкачы 29 2 2017 Д1 Слуцк 18 0 2018 Д1 Слуцк 17 0 2019 (1) Д2 Рух 8 0 2020 Д1 Астравец 16 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец