Чырво́ная Паля́на (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын - Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомы з пачатку XX стагоддзя як сяліба, з 1914 года працаваў вятрак. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасяліліся некалькі сем'яў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас "Будаўнік сацыялізму". Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка. У 1959 годзе ў складзе калгасу "Першамайск" (цэнтр — вёска Малажын).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў.
Дынаміка 1930 год — 29 двароў, 149 жыхароў. 1940 год — 105 жыхароў. 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў. 2006 год — 9 гаспадарак, 13 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 11 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна