Ума Каруна Турман (; ) — амерыканская актрыса.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Тымаці Ліры. Бацька Нены — немец, а маці — шведка.

Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як «не пакутаваць».

Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».

Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.

Узнагароды 7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.

Выбраная фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бостане Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн»