Аляксандр Кліменка (, ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі». У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі. У пачатку 2022 года як ігрок далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера У 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2006 Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2006 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1999 Д3 Мазыр 8 8 2000 Д3 Мазыр 16 1 2001 Д1 Славія 6 2 2002 Д1 Славія 25 9 2003 (1) Д1 Славія 10 2 2003 (2) Д2 Балтыка 8 0 2004 Д1 Славія 27 10 2005 Д1 Шахцёр 26 14 2006 Д1 Шахцёр 25 17 2007 Д1 Шахцёр 13 8 2008 Д1 Шахцёр 17 5 2009 Д1 Гомель 16 3 2010 Д2 Гомель 18 4 2011 Д2 Славія 28 4 2012 Д1 Славія 1 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі