«Дваццаць адно» () — амерыканскі фільм-драма, зняты рэжысёрам Робертам Лукетычам па раману Бена Мезрыча, напісанаму ў 2003 годзе, — «Удар па казіно. Як сарваць куш: Рэальная гісторыя шасці студэнтаў, якія абгулялі Лас-Вегас на мільёны долараў». Прэм’ера ў ЗША была прызначана на 28 сакавіка 2008 года. У галоўных ролях зняліся Джым Сцёрджэс, Кевін Спейсі, Кейт Босуарт, Джейкаб Пітс, Лорэнс Фішберн, Аарон Ю. З 30 сакавіка па 6 красавіка 2008 года, фільм з’яўляўся самым наведвальным у кінатэатрах ЗША, за час пракату ў ЗША касавыя зборы склалі $.

Слоганы «Winner, winner, chicken dinner!» «They proved the Vegas Blackjack System was beatable… by beating the hell out of it». «Nobody is allowed to beat the System. It’s the cardinal rule of Vegas».

Сюжэт Каманда з пяці студэнтаў MIT пад кіраўніцтвам былога іграка, цяпер рэспектабельнага выкладчыка вышэйшай матэматыкі з элементамі тэорыі імавернасцей, распрацоўвае план, пры дапамозе якога імавернасць выйгрышу пры гульні ў блэкджэк павялічваецца ў некалькі разоў. На працягу 12 тыдняў каманда з 6 чалавек па нядзелях вылятае з Бостана ў Лас-Вегас з адзінай мэтай — абгуляць казіно.

Саўндтрэк

The Rolling Stones — «You Can't Always Get What You Want» (Remixed by Soulwax) (6:07) MGMT — «Time to Pretend» (Super Clean Version) (4:20) LCD Soundsystem — «Big Ideas» (5:41) D. Sardy featuring Liela Moss — «Giant» (3:42) Amon Tobin — «Always» (3:38) Peter Bjorn and John — «Young Folks» (4:37) Junkie XL featuring Electrocute — «Mad Pursuit» (4:16) Get Shakes — «Sister Self Doubt» (4:22) The Aliens — «I Am The Unknown» (5:27) Rihanna — «Shut Up And Drive» (3:34) Knivez Out — «Alright» (3:31) Domino — «Tropical Moonlight» (3:28) Unkle — «Hold My Hand» (4:58) Mark Ronson featuring Kasabian — «L.S.F. (Lost Souls Forever)» (3:32) Broadcast — «Tender Buttons» (2:51)

Спасылкі Афіцыйны сайт фільма

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2008 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2008 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра Лас-Вегас Катэгорыя:Фільмы пра матэматыку