Бенядзікт Дабшэвіч (, каля Навагрудка або на ЖамойціЭнгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // С. 186. — 1794) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія У 1739 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1772—1773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 1773—1774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 1792—1794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.

Погляды і працы У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).

Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кеплера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».

Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Філосафы Літвы Катэгорыя:Багасловы Літвы