Глоса — штучная мова, створана Лансэлотам Хогбенам як Interglossa (Вялікабрытанія, 1943), Рональдам Кларкам і Вэндзі Эшбі (Вялікабрытанія, 1973—1992). Сучасная версія глоса — ізаляцыйная мова.

Граматыка Алфавіт і вымаўленне Глоса ўжывае лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення такія: С = ч; Q=кў; SC-ш; X=кс/с.

Марфалогія У глосе няма флексій і складаных слоў, але ўжываецца часціца -co звязаная дэфісам са словам, каб стварыць прыслоўе: homo-ce (падобна); seque-co (такім чынам). Часціца pe з дэфісам ужываецца для вызначэння прафесій: medika-pe — доктар, piske-po — рыбак, акрамя гэтага, калі жадаюць вызначыць пол носьбіта прафесіі, дабаўляюць -an (мужчына) ці -fe (жанчына): medika-an (доктар), medika-fe (доктарка). Такім чынам, хаця графічна адсутнічаюць складаныя словы, фанетычна яны існуюць. Іншыя прыклады падобных слоў:

-an = мужчына (Suomi-an: фін-мужчына); -bo = крама (bibli-bo: кніжная крама); -do = месца не прызначанае для гандлю (bibli-do: бібліятэка); -fe = жанчына (Suomi-fe: фін-жанчына); -pe = асоба (Suomi-pe: фін);

Акрамя таго, пры дапамозе дэфіса магчыма паказваць назоўнікі, напрыклад, мовы: Englanda-lingua (Англійская мова);

Прыметнікі не змяняюцца паводле роду: karo patro (дарагі бацька); karo matri (дарагая маці).

Пытальныя сказы пачынаюцца з часціцы Qe: Qe tu lekto u bibli? — Вы Чытаеце кнігу?

У глосе ёсць артыкль U (ці Un перад h ці галоснай літарай), які можа быць вызначаным ці нявызначаным u bibli (кніга, нейкая кніга); un avi (птушка, нейкая птушка).

Займеннікі Адзіночны лік Множны лік mi (я) na (мы) tu (ты) vi (вы) fe (яна) an (ён) id (яно) mu (яны)

Лічэбнікі 0 ze (zero), 1 mo, 2 bi, 3 tri, 4 tet (tetra), 5 pen (penta), 6 six (sixa), 7 seti (septi), 8 ok (okto), 9 nona, 10 deka (mo ze), 11 mo mo, 12 mo bi, 20 bi ze, 50 pen ze, 100 mo hekto, 100 mo kilo.

Узор Ойча наш Na parenta in Urani; na volu; Tu nima gene revero/ Tu krati veni; Tu tende gene Akti epi Geo homo in Urani Place; Don a na nu-di na di-pane; e Tu padro na plu mali akti. Metro na pardo mu; qui akti mali de na. E nr dirige na a plu moli ofere; swd libe na ab mali. Amen.

Спасылкі Глоса — старонка на розных мовах.

Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Міжнародныя дапаможныя мовы