Уладзімір Гаеў (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі».
У пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе.
У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 года, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў».
Міжнародная кар’ера У 2006—2007 гадах згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера У пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку».
У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 1996, 2000, 2003 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996, 2000 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Чэмпіён Румыніі: 2003/2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2004/2005 Бронзавы прызёр чэмпіянату Румыніі: 2005/2006 Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005 Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2005 Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі