Тлу́стыя кісло́ты — аліфатычныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты з адкрытым ланцугом, змяшчаюцца ў этэрыфіцыраванай форме ў тлушчах, алеях і восках расліннага і жывёльнага паходжання. Тлустыя кіслоты, як правіла, утрымоўваюць неразгалінаваны ланцуг з цотнай колькасці атамаў вугляроду (С—C), уключаючы карбаксільны вуглярод) і могуць быць як насычанымі, так і ненасычанымі.

У жывых арганізмах тлустыя кіслоты — пластычны і энергетычны матэрыял. Паступаюць ў арганізм з ежай і сінтэзуюцца ў клетках. Свабодныя тлустыя кіслоты маюцца ў тканках у невялікай колькасці і з'яўляюцца прамежкавым прадуктам пры сінтэзе і распадзе іншых ліпідаў.

Гл. таксама Харчовыя дабаўкі Поліненасычаныя тлустыя кіслоты

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Тэрміналогія IUPAC