Том (шорск. Том, ) — рака ў Заходняй Сібіры, у Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Об.
Геаграфія Выток Томі знаходзіцца на заходніх схілах Абаканскага хрыбта, на балоцістым схіле паміж паўночнымі адгор’ямі хрыбта Карлыган і гарой «Вяршыня Томі». Першыя кіламетры цячэ па забалочанай даліне ў паўднёва-заходнім кірунку, горная парожыстая рака. Ніжэй працякае па Кузнецкай катлавіне і Заходне-Сібірскай раўніне, дзе набывае раўнінны характар. Даліна і пойма ракі становяцца больш шырокімі, у рэчышчы шмат перакатаў.
Даўжыня ракі — 827 км, шырыня поймы да — 3 км, перапад вышынь ад вытоку да вусця — 1185 м, плошча вадазбору — 62 тыс. км². Сярэдні шматгадовы расход вады і гадавы сцёк адпаведна: 1100 м³/c (каля Томска), 35,0 км³/год. Сярэдняя хуткасць плыні — 0,33 м/с, на перакатах — 1,75 м/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу — 158—160 дзён, у сярэднім 175 дзён у год вольная ад лёду. Дажджавое сілкаванне ракі складае 25—40 %, снегавое — 35—55 % і грунтавыя — 25—35 % гадавога сцёку.
Асноўныя прытокі: Мрасу (Мрас-СуРека Мрас-Су (Акмрас) // Государственный водный реестр РФ), Кондама, Уньга (левыя), Уса, Верхняя Церсь, Ніжняя Церсь, Тайдон (правыя).
Рака сплаўная, суднаходная ад вусця да Томска. На рацэ гарады Междурэчанск, Томск, Новакузнецк, Кемерава, Северск, Юрга. У басейне ракі знаходзіцца Кузнецкі вугальны басейн.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Фролова Н. Л. Томь // Научно-популярная эциклопедия «Вода России» Река ТОМЬ // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Прытокі Обі Катэгорыя:Рэкі Хакасіі Катэгорыя:Рэкі Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Томскай вобласці