Во́ўпа (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Ваўпянка. Адміністрацыйны цэнтр Воўпаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Насельніцтва 1544 чал. (1990).

Гісторыя Упершыню Воўпа згадваецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло, уладанне вялікага князя Казіміра, які ў 1449 годзе даў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснаваны касцёл Яна Хрысціцеля. Пазней Воўпа перайшла да Гальшанскіх, Павел Гальшанскі зрабіў яе цэнтрам сваіх уладанняў.

У XVI ст. ініцыятывай вялікай княгіні Боны створана Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1624 годзе яго купіў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казіміра Льва. Апошні, у 1643 годзе, прымаў у Воўпе караля і вялікага князя Уладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфедэраты вынеслі ў мястэчку смяротны прысуд гетману Вінцэнту ГасеўскамуВітальд Карпыза. Воўпа на Masty.org .

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казіміра Льва Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзафу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе староства складалася з мястэчка Воўпа з ключамі Дубна, Стары Дворац і Калодзежна. На сейме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзаф Вінцэнт Плятэр. Станам на 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касцёл Яна Хрысціцеля з разнымі алтарамі. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 21 студзеня 1792 года даў мястэчку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»Воўпа // .

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Воўпа трапіла ў склад Расійскай імперыі, знаходзілася ў Гродзенскім павеце. Па задушэнні паўстання ў 1831 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. Станам на 1893 год у мястэчку было 110 двароў, касцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сінагога, 2 малітоўныя дамы, школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня, 25 крам; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Воўпа трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, была цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год у Воўпе 274 двароў, на 1990—670 двароў.

Інфраструктура У Воўпе працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 608 муж., з іх шляхты 1, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 518, мяшчан-хрысціян і сялян 86 С. 412.; 1886 — 1634 чал.Wołpa // S. 913.; 1893 — 2027 чал. XX стагоддзе: 1921 — 1731 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.; 1970 — 460 чал.; 1990 — 1544 чал.В. Міронаў. В. Шаблюк. Воўпа // С. 364.

Славутасці Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1773 год) — Свята-Петра-Паўлаўская царква (1859 год) Капліца (1873)

Страчаная спадчына Воўпаўская сінагога (XVII—XVIII стст.) — адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай і Усходняй ЕўропеCarol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63..

Вядомыя асобы Хаім Пет (1900—1959) — яўрэйскі пісьменнік. Ганна Паўліна Ябланоўская з Сапегаў (1728—1800) — княгіня, мецэнатка, калекцыянерка, аўтар эканамічных трактатаў.

Літаратура

Wołpa // S. 913.

Спасылкі

м. Воўпа на Radzima.org Здымкі на Globustut.by Воўпа на сайце Мастоў

Катэгорыя:Воўпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства