«М@rt.кантакт» — міжнародны маладзёжны тэатральны форум.

Гісторыя Заснаваны ў 2006 годзе. Праходзіць у Магілёве кожны сакавік. Арганізатары фестывалю — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Упраўленне культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскі абласны драматычны тэатр. У рамках форума адбываюцца паказ спектакляў, заяўленых у праграме, майстар-класы і круглыя сталы. Пераможцаў «М@rt.кантакта» вызначае як прафесійнае, так і грамадскае журы.

Першы форум (2006) Праходзіў у Магілёве 22-27 сакавіка 2006 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з пяці краін — Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны, якія паказалі 10 спектакляў.

Пераможцы Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў акцёр Аляксандр Ткачонак, пераможцамі сталі: Гран-пры фестывалю — спектакль «Я твая нявеста» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр) «Найлепшы малады акцёр» — Міхаіл Калінічаў («Сапраўдны захад», Новы драматычны тэатр, Масква) «Найлепшая маладая актрыса» — Алена Крайняя («Оскар і ружовая дама», Дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора», Арол, Расія) «Найлепшая праца рэжысёра» — Анатоль Праўдзін («Да пабачэння, Папялушка!», Тэатр-фестываль «Балтыйскі дом». Эксперыментальная сцэна пад кіраўніцтвам А. Праўдзіна) «За яркае ўвасабленне маладзёжнай тэматыкі» — спектакль «Крыша» режысёра Вольгі Скварцовай (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Спецыяльны дыплом журы — спектакль «Дванаццатая ноч» (Сучасны мастацкі тэатр) Прыз глядацкіх сімпатый — спектакль «Diskopigs» (Эксперыментальная сцэна Тэатра «Стара Прахоffфня», Варшава, Польшча)http://www.mogdt.ru/content/mrtkontakt-2006-pobediteli-nazvany «M@rt.контакт-2006». Победители названы.

Шосты форум (2011) Праходзіў у Магілёве 21-27 сакавіка 2011 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з васьмі краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі і Балгарыі, які паказалі 15 спектакляў.

Пераможцы Па выніках рашэння прафесійнага журы пераможцамі сталі: Гран-пры фестывалю — спектакль «Офіс» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) «Найлепшы малады акцёр» — Алег Ягодзін, роля Хлестакова (спектакль «Рэвізор», Каляда-тэатр, Екацерынбург, Расія) «Найлепшая маладая актрыса» — Марына Карцава, роля Наташы (спектакль «Наташына мара», Чалябінскі тэатр, Расія) «Найлепшы аўтарскі спектакль» — спектакль «Тата заўсёды мае рацыю» (Тэатр «Крэда», Сафія, Балгарыя) «Падзея форуму» — Вольга Скварцова Прыз глядацкіх сімпатый — спектакль «Тата заўсёды мае рацыю» (Тэатр «Крэда», Сафія, Балгарыя)

Спецыяльныя дыпломы журы: «За найлепшы акцёрскі дуэт» — Сяргей Друз’як і Кацярына Клепцына — ролі Андрэя і Аксаны (спектакль «Забойца» Тэатра.doc, Масква, Расія) «За найлепшы пластычны спектакль» — спектакль «Пупі-Піпа-Пупі» (акцёрскі ансамбль «Дзягам», Вільнюс, Літва) і балет «Мухі на сонцы» (тэатр сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I.», Мінск)

Сёмы форум (2012) Праходзіў у Магілёве 21-27 сакавіка 2012 года.

Пераможцы Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў акцёр Віктар Манаеў, пераможцамі сталі: Гран-пры фестывалю — спектакль «Тры сястры» (Невялікі драматычны тэатр, Санкт-Пецярбург) Прыз глядацкіх сімпатый — спектакль «Лафкадзіо» (Незалежны тэатральны праект, Масква) «Найлепшыя маладыя акцёры» Одзіна Ланд Байран і Казімір Лiске (спектакль «Лафкадзіо») «Найлепшая маладая актрыса» — Марыя Сямёнава, роля Ірыны («Тры сястры») «Найлепшая мужчынская роля» — Канстанцін Шалестун, роля Вяршыніна («Тры сястры»)

Спецыяльныя дыпломы журы: «Найлепшая жаночая роля другога плану» — Соф’я Райзман, роля Анечкі (спектакль «Разваліны» Цэнтра драматургіі і рэжысуры А. Казанцава і М. Рошчына, Масква). «За яркую візуалізацыю біблейскіх вобразаў» — спектакль «Сны Майсея» (тэатральнай групы «Містарын», Ерусалім). «За гарманічны сінтэз пластычнага і драматычнага» — пастаноўка «Спектакль № 7» (мінскі Карняг-тэатр)

Восьмы форум (2013) Прайшоў у Магілёве 21-27 сакавіка 2013 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з васьмі краін — Беларусі, Арменіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, які паказалі 14 спектакляў.

Пераможцы Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў рэжысёр Валерый Анісенка, пераможцамі сталі: пераможцамі сталі: Гран-пры — спектакль «Гамлет» Магілёўскага абласнога тэатра лялек, рэжысёр Ігар Казакоў; Дыплом «Найлепшая рэжысёрская праца» — Галіна Жданава, Дзяржаўны драматычны тэатр на Ліцейным, Санкт-Пецярбург; Дыплом «Найлепшая маладая актрыса» — Кацярына Зорына, роля Гелены ў «Варшаўскай мелодыі» Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта», Санкт-Пецярбург; Дыплом «Найлепшы малады акцёр» — Анатоль Бараннік, роля Холдэна ў пастаноўцы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі «Над прорвай у жыце»; Дыплом «За арыгінальнасць сцэнічнай мовы» — рэжысёр і актрыса Нарынэ Грыгаран, «Палёт над горадам», Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек імя О. Туманяна;

Спецыяльныя дыпломы журы: Спецыяльны дыплом «За захаванне традыцый рэпертуарнага тэатра» — Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Шаўчэнкі, спектакль «Наш гарадок»; Спецыяльны дыплом «За яркі дэбют» — Кацярына Ергулевіч, актрыса Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра за ролю Кацярыны I ў спектаклі «Шут Балакіраў, або Прыдворная камедыя»«Март-контакт» — галоўныя ўзнагароды http://budzma.org/news/mart-kontakt-halounyya-uznaharody.html .

Спасылкі Старонка форума на сайце Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

Катэгорыя:Тэатр Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Магілёва