Паганскае свяцілішча перыяду Сярэднявечча размяшчаецца ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі Верхаўляны.
Свяцілішча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэнняПостановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2003 г. № 11 «Об утверждении Государственного списка историко-культурных ценностей Республики Беларусь».
Апісанне
Адносіцца да IX—XII стагоддзяў. Паганскае капішча размешчана на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» Ф. Пакроўскага. Даследаванні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадах. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмені, дзве ножападобныя пласцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёлеЭдвард Зайкоўскі, Язычніцтва на сумежжы Панямоння і Падляшша ў cярэднявеччы.
Спасылкі
Эдвард Зайкоўскі, Язычніцтва на сумежжы Панямоння і Падляшша ў сярэднявеччы
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Язычніцтва ў Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Верхаўляны Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Бераставіцкага раёна