Жо́дзішкі (, ) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жодзішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 835 чал. (1993). Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на рацэ Вілія пры ўпадзенні ў яе ракі Палавойка, на аўтамабільнай дарозе Варняны — Кабыльнік.
Назва Фіксавалася лідскае прозвішча Жодзьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-Z93F-8?i=790&cc=4166194&cat=741862. Ёсць літоўскія Žadas, Žadeikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=e9d5fc57c12d18b8bee1bf7a0ed8f8b0. Аснова Žad- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 166..
Гісторыя thumb|злева|130px|Касцёл, фота 1915
Першы пісьмовы ўспамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішковічам, датуецца 1511. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. Цягам XVI ст. мясцовасць знаходзілася ў валоднанні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 Осцікавічы заснавалі тут касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Жодзішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У кан. XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор.
У XVII ст. новы ўладальнік Жодзішак Геранім Комар збудаваў касцёл Найсв. Тройцы, пры якім дзейнічала школа. 3 другой пал. XVII ст. мясцінай валодалі МінкевічыНалоговы рэестар по Ашмянскому павету за 1690 г.. Барбара Мінкевіч з Комараў, жонка ашмянскага падстарасты Казіміра Мінкевіча, пасля смерці Казіміра па просьбе сына езуіта Адама Мінкевіча заснавала езуіцкі кляштар і калегіум, перадаўшы езуітам свой маёнтакЖодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў ХVІ–пачатку ХХ ст.. У 1774 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбургскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жодзішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З сяр. XIX ст. мястэчка ўваходзіла ў Дубагоўскую воласць Свянцянскага павета Віленскай губерні. У другой пал. XIX ст. маёнтак Жодзішкі падзяліўся на некалькі ўладанняў. Станам на 1859 тут дзейнічалі касцёл, малітоўны дом, цагельня, бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1918—1920 — бальшавікі і польскае войска.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 Жодзішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 — 222 чал., 39 двароўŻodziszki // S. 814. XX стагоддзе: 1971 — 794 чал., 276 двароў; 1990 — 835 чал., 321 дворВалерый Шаблюк. Жодзішкі // С. 371.
Інфраструктура thumb|Вуліца мястэчка, 1916 У Жодзішках працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, дом культуры, маладзёжны культурна-спартыўны цэнтр з атэлем, дашкольная ўстанова, пошта.
Славутасці Вінакурня (XIX — пач. XIX стст.) Касцёл Найсв. Тройцы (1612) Вадзяны млын (XIX ст.) Могілкі старыя каталіцкія Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (XVIII—XIX стст.)
Вядомыя асобы Аляксандр Францавіч Базевіч (нар. 1962) — беларускі архітэктар.
Літаратура
Żodziszki // S. 814. Брэгер Г. // Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў ХVІ–пачатку ХХ ст. // Герольд Litherland № 1-2 (13-14), 2004, с.24-27 Налогавы рэестар по Ашмянскому павету за 1690 г. // Літоўскі дзяржаўны архіў, ф.11 в.1 с.1011 л.71
Спасылкі
Катэгорыя:Жодзішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства