«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдавалася з 28 красавіка 1995 годаАб «Рэгіянальнай газеце» . Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).
У рамках пагрому незалежных беларускіх медыя 19 ліпеня 2021 года адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы.
20 студзеня 2022 iнфармацыйную прадукцыю сайта і Telegram-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адапаведнае рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна.
Выходныя звесткі 24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.
Гісторыя «Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі.
Лагатып газеты да 2014 года:
На старонках газеты і на сайце выданняОнлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы: Адам Мальдзіс, Генадзь Каханоўскі (пасмяротныя публікацыі)Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250), Анатоль Рогач, Кастусь Харашэвіч, Анатоль Капцюг, Алесь Карлюкевіч, Сымон Барыс, Міхась Казлоўскі, Мікола КапыловічМікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250), Сяргей Чыгрын, Уладзімір Содаль, Вольга Коласава, Барыс Бароўскі, Аляксандр Зайцаў, Наталля Іванова, Сяргей Верамейчык, Алена Саламевіч, Уладзімір Прыхач, Міхаіл Міхалевіч, Анатоль СцебуракаЗніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі , Валянцін Ількевіч, Стэфан Плавінскі
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыіПраваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты.
Палітычны крызіс 2020-х гадоў Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных медыя і грамадскіх арганізацый Беларусі дасягнуў апагею ў ліпені 2021 года. У многіх выданнях прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў. 19 ліпеня 2021 года ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў газеты, галоўнага рэдактара дапыталі. У журналістаў забралі тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперыhttps://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechnehttps://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.htmlhttps://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/.
15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнемhttps://nashaniva.com/312744https://www.svaboda.org/a/32330967.htmlhttps://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsahttps://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu.
3 лістапада 2023 года Аляксандру Манцэвічу па абвінавачванню ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прысудзілі 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што склала 14 800 рублёў (~4500 USD).
11 верасня 2025 года галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч быў фармальна памілаваны ў ліку 52-х палітычных зняволеных, дастаўлены пад канвоем на мяжу і ў ліку 51-га палітычнага зняволенага фактычна дэпартаваны (выдвараны) з Беларусі ў Літву, у рамках здзелкі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам А.Г.
Сённяшні дзень
Газета зачынена з 2021 года.
Раней «РГ» выходзiла кожную пятніцу на 24 старонках, мела інтэрнэт-версію, дзе публікавалася інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.
«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўлася выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвала супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.
Уваходзіла у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
Грамадскія ініцыятывы «Рэгіянальная газета» падтрымлівала грамадскія ініцыятывы, выступала інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»«Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы //«Рэгіянальная газета»Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня //«Рэгіянальная газета»
Акцыі газеты
2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай //«Рэгіянальная газета» Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя. Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты //«Рэгіянальная газета». Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» //«Рэгіянальная газета» Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе //«Рэгіянальная газета». Налета дарожнікі закончылі працу.
2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот. У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей. Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.
Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікецеПікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» //«Рэгіянальная газета», які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы. Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныяРасстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі //«Рэгіянальная газета». Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял //«Рэгіянальная газета»
Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна. «Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў МаладзечнеШто гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў //«Рэгіянальная газета», куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета».
«Рэгіянальная газета» ў сеціве Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 годаАсаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258). Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.
Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.
25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.Дыплом інстытута FOJO, Швецыя
Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.
1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыюПершая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы столКруглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН , прысвечаны праблемам мясцовага футбола.
Асноўныя рубрыкі і раздзелы газеты Адна зямля (культура) Базарны дзень (эканоміка) Куфэрак (гісторыя) Вакол здарэння Грамадства Сектар спорту Рэклама і аб’явы Тэлетыдзень (праграма тэлебачання)
Творчыя праекты Госць нумара (працягваецца) Школка дзядзькі Капцюга (працягваецца, аўтар Анатоль Капцюг) Дзікая прырода (2011 год — першы этап, аўтар Віктар Казлоўскі) Думкі ўслых (да 2011 года, аўтар Марына Сліж) Цыкл публікацый краязнаўца Анатоля Рогача Разам з «Вілейскім краязнаўчым музеем» рэалізуе праект пад назвай «Найцікавейшыя экспанаты», паводле якога журналіст Алесь Высоцкі расказвае аб экспанатах, якія могуць выклікаць найбольшую цікавасць наведнікаў музея.Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? //«Рэгіянальная газета»Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі //«Рэгіянальная газета»
Журналісты і аўтары ў штаце Зоя Хруцкая, загадчык аддзела інфармацыі Настасся Роўда, карэспандэнт Наталля Тур, карэспандэнт