FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі. Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.
Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.
Кампаніі Dell, HP і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung.
Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC.
Гісторыя версій Гісторыя версій FreeDOS Версія Статус Кодавае імя Дата 0.05 ALPHA — 12 студзеня 1998 0.1 BETA Orlando 25 сакавіка 1998 0.2 BETA Marvin 28 кастрычніка 1998 0.3 BETA Ventura 21 красавіка 1999 0.4 BETA Lemur 9 сакавіка 2000 0.5 BETA Lara 10 жніўня 2000 0.6 BETA Midnite 18 траўня 2001 0.7 BETA Spears 7 верасня 2001 0.8 BETA Nikita 7 красавіка 2002 0.9rc1 BETA Methusalem ліпень 2003 0.9rc2 BETA — 23 жніўня 2003 0.9rc3 BETA — 27 верасня 2003 0.9rc4 BETA — 5 лютага 2004 0.9rc5 BETA — 20 сакавіка 2004 0.9 BETA — 28 верасня 2004 0.9sr1 BETA — 30 лістапада 2004 0.9sr2 BETA — 30 лістапада 2005 1.0 FINAL — 3 верасня 2006 1.1 FINAL — 1 студзеня 2012
Камплектацыя
Дыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш.
Спасылкі
Катэгорыя:DOS Катэгорыя:Свабодныя аперацыйныя сістэмы