Упа́дзіна — замкнёная або амаль замкнёная форма рэльефу зямной паверхні, адмоўная адносна навакольнай мясцовасці (сушы, дна мора, акіяна). Вузкія і доўгія ўпадзіны на дне акіянаў называюць акіянічнымі жалабамі.
Упадзіны могуць быць бяссцёкавымі і маючымі сцёк.
Самая глыбокая ўпадзіна на сушы — упадзіна Гхор (Мёртвае мора) — на 405 метраў ніжэй узроўню мора. Самая глыбокая акіянічная ўпадзіна — Марыянскі жолаб у Ціхім акіяне — на 10 994±40Уточнена глубина Марианского желоба метраў ніжэй ўзроўню мора.
Класіфікацыя Упадзіны класіфікуюць па механізмам фармавання:
Тэктанічныя западзіны, запоўненыя наносамі; Участак выдзімання — западзіна, якая стварылася ў выніку ветравай эрозіі, часцей у пясчанай пустыні або сухой глебе; Грабэн — структурны элемент паміж разломамі ў рыфтавых зонах; Ударны кратар — западзіна, якая ўтварылася пасля падзення метэарыту; Кратар правалу — западзіна, сфармаваная праз правал зямной паверхні ў пустэчы; Катлавіна утвараецца пры раставанні кавалка ледавіка; Карсты — западзіны, якія могуць утварацца ў выніку абвалу, які адбываецца праз разбурэнне горных пародаў; Даліна — западзіна, якая ўтварылася праз эрозію; Акіянічны жолаб — глыбокая западзіна на дне акіяна. З'яўляецца праз пранікненне акіянічнай кары пад іншую акіянічную ці кантынентальную кару;
Літаратура
Спасылкі Отрицательные формы рельефа // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Формы рэльефу