Ні́ўкіРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 118). — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 37 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 156 км ад Гомеля.
Стаяў на дарозе мясцовага значэння «Андрэеўка—Мікалаеўка—Ніўкі» (). За 2,5 км знаходзіцца пуцявы пост Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, начальніку штаба кавалерыйскага палка капітану А. В. Красікаву, санінструктару І. М. Пятлюку, радавому Р. Ф. Нагорнаму, якія вызначаліся ў баях за вызваленне пасёлка 28 верасня 1943 года, нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
Хутар Ніўкі ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
У 2005 годзе пасёлак выключаны з даных уліку населеных пунктаўРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов.
Насельніцтва 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Крыніцы
Літаратура