Лядо́вы пала́ц «Металу́рг» — спарткомплекс у горадзе Жлобін Гомельскай вобласці Беларусі. Уведзены ў эксплуатацыю 29 снежня 2006 года. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Трыбуны размешчаны С-падобна, умяшчальнасць палаца складае 2018 гледачоў.
Лядовы палац уваходзіць у склад фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага комплексу «Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванню горада Жлобіна». Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Металург», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый. У палацы працуюць залы сілавой падрыхтоўкі, кардыя-трэнажораў, аэробікі і настольнага тэніса. У свабодны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.
Спасылкі Лядовы палац «Металург» на сайце «НаКатке — все катки Беларуси»
Гл. таксама ХК Металург Жлобін
Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Жлобіне Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Жлобіна