Нічы́пар Я́каўлевіч Натале́віч (, — ) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР (1938—1948).
Біяграфія У 1917—1919 гадах працаваў канторшчыкам у паштовым аддзяленні Оршы.
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1919—1937 гадах у Чырвонай Арміі: у 1919 годзе чырвонаармеец 2-га Віцебскага запаснога стралковага палка, у 1919—1920 гадах пісьмокіроўца базісна-інжынернага склада Усходняга фронту. У 1920—1921 гадах служыў справаводам Пермскага акруговага ваенна-інжынернага склада, а ў 1921—1922 гадах сакратаром ваенкама акруговага ваенна-інжынернага кіравання .
У 1922 годзе Н. Наталевіча прымаюць у Расійскую камуністычную партыю (бальшавікоў) і пераводзяць на службу ў Заходнюю ваенную акругу: інструктар-арганізатар, а затым — справавод Палітычнага кіравання. У 1924—1926 гадах — курсант ваенна-палітычнай школы ў Заходняй ваеннай акрузе.
У 1927 годзе Н. Наталевіча прызначаюць палітруком роты 97-га стралковага палка Беларускай ваеннай акругі, а ў 1928 — палітруком палкавой школы.
У 1932 годзе Наталевіч становіцца інструктарам пры палітаддзеле штаба 6-га стралковага корпуса Беларускай ваеннай акругі. У 1934 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Талмачова ў Ленінградзе. У 1937 годзе яго прызначаюць памочнікам палітрука 110-га стралковага палка 37-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а затым прысвойваюць званне батальённага камісара і прызначаюць начальнікам палітаддзела гэтай жа ваеннай акругі.
Пасля арышту кіраўніка ЦВК БССР М. В. Стакуна ў кастрычніку 1937 года, з 14 лістапада 1937 па 25 ліпеня 1938 года выконваў абавязкі старшыні ЦВК БССР. З 27 ліпеня 1938 па 16 сакавіка 1948 года — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1937—1947 гадах (на XVI—XVIII з’ездах Кампартыі БССР) выбіраўся членам ЦК КП(б)Б, а з студзеня 1938 года да снежня 1947 года — членам Бюро Цэнтральнага камітэта КП(б)Б.
24 сакавіка 1944 года аб’явіў, што ў адпаведнасці з лініяй Керзона да Польшчы адыходзіць «большасць раёнаў Беластоцкай вобласці».
З студзеня 1945 года Наталевіч з’яўляецца старшынёй Камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі і партызан у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі.
У 1948—1956 гадах Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч знаходзіўся на адказных пасадах у Пензенскай вобласці. У 1956—1960 гадах — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, Баранавічах і Брэсце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР I-га (1937—1946) і II-га (1946—1950) склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951 гадах.
Літаратура Иоффе Э. Г. От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2008. — 287 с. — С. 182—186. — ISBN 978-985-01-0803-6.
Спасылкі
http://www.alexanderyakovlev.org/almanah/almanah-dict-bio/1022104/12 http://www.knowbysight.info/NNN/03489.asp http://www.az-libr.ru/index.shtml?Persons&70B/b6310cc5/0001/e568ea4d http://www.kommersant.ru/gallery/pic/507991 http://www.t-s.by/blog/2013/02/natalevich-iz-korolishhevich-ili-zheleznodorozhnaya-istorijka/ http://nikolayko.wordpress.com/tag/uprising/ http://www.prlib.ru/Lib/pages/item.aspx?itemid=41003 http://www.istpravda.ru/bel/digest/1986/ Гущин А. А. Жизнь в ссылке: Н. Я. Наталевич в Пензе // Пензенское краеведение. 2020. № 1—2(33—34). — С. 39—42.
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Старшыні ЦВК БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі