Уладзі́мір Сцяпа́н, сапраўднае імя Уладзі́мір Алякса́ндравіч Сцепане́нка () — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак, журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Касцюкоўцы (цяпер частка Гомеля) у сям’і рабочага. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1977), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983) па спецыяльнасці «жывапісец». Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднання камісійных крам (1985—1987).

З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленнем твораў беларускіх пісьменнікаў. Узначальваў творчае аб’яднанне «Тэлефільм». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мастацкіх стужак.

Прынамсі з 2013 года супрацоўнік газеты «Советская Белоруссия (СБ. Беларусь сегодня)»Гнілазуб, В. «Знайсці словы пра трывогі і радасці вескі» : [пра творчасць А. Крэйдзіча] / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 14 ноября. — С. 15.. Летам 2018 года з рэдакцыйнага задання напісаў матэрыял пра рэканструкцыю Вайсковых могілак у Мінску, публікацыя мела грамадскі рэзананс і крытыку ад валанцёраў, якія займаліся ўпарадкаваннем і аднаўленнем пахаванняў. Уладзімір Сцяпан прызнаў, што выказаўся занадта рэзка, і выбачаўся перад валанцёрамі. У жніўні 2020 года звольніўся з «Советская Белоруссия (СБ. Беларусь сегодня)».

Творчасць Піша прозу, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, абразкі, грэгерыі і хоку.

Друкавацца пачаў у 1982 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», зборніку «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».

Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года.

Аўтар зборнікаў прозы «Вежа» (1990), «Сам-насам» (1990), «Адна капейка» (2012), кнігі «Настаўнік. Сяргей Пятровіч Каткоў» (2013), «Папяровая шапка» (2018), «Хвалі» (2019). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Свае новыя творы Уладзімір Сцяпан публікуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя», а таксама ў сваім блогу.

На думку Лідзіі Савік, у вершах, эсэ, апавяданнях аўтар імкнецца спасцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцця чалавека (апавяданні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досвед свайго пакалення, яго адчужанасць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).

Пераклады У 2025 годзе выйшаў білінгва-зборнік хайку Уладзіміра Сцяпана «Чайкі над Мінскам = Mouettes au-dessus de Minsk», пераклад на французскую Яны Гульцяевай.

Крыніцы

Літаратура Сцяпан Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 457. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Спасылкі

Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомельскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў