Найва́ша, або Наіва́ша () — прэснаводнае возера ў Кеніі. Адкрыта ў 1883 годзе нямецкім падарожнікам Г. А. Фішэрам.

Плошча паверхні — 139 км². Найбольшая глыбіня — да 20 м. Плошча вадазбору — 3200 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 16,6 км, шырыня — 12,9 км.

Геаграфія Возера Найваша знаходзіцца ў Рыфтавай даліне ў цэнтральнай частцы Кеніі за 80 км ад Найробі і за 6134,3 км ад Мінска.

Мае тэктанічнае паходжанне. Узнікла ў выніку землятруса каля 10 тыс. гадоў таму. Аднак апошнія даследаванні паказваюць, што нават большыя па глыбіні і аб'ёму азёры ўзнікалі на гэтым месцы таксама ў ранейшыя часы. Землятрусы ў раёне Найвашы здараюцца і ў сучаснасці.

Для возера характэрна сезоннае ваганне ўзроўню вады. Плошча паверхні змяняецца ад 100 км² у сухі сезон да 150 км² у вільготны сезонNaivasha Lake Profile.

Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры ёсць некалькі астраўкоў, якія падчас дажджоў затапляюцца вадой.

Прырода Возера Найваша — месца, населенае рэдкімі відамі птушак, тут жывуць вадзяныя козы, бегемоты, каля возера сустракаюцца малпы, яшчаркі, афрыканскія свінні і г. д.

Турызм Возера Найваша месціцца на ўзвышшы. Дзякуючы гэтаму навакольны клімат адрозніваецца мяккасцю. Ужо ў XIX ст. на ўсходнім беразе сяліліся выхадцы з Вялікабрытаніі. У наш час Найваша папулярна сярод кенійскіх і іншаземных турыстаў, якія прыязджаюць сюды з Найробі правесці выходныя дні або для наведвання нацыянальнага парка Хэлс-Гейт, які знаходзіцца на поўдзень ад возера.

Пагрозы і ахова Прэснай вадой з возера Найваша карыстаюцца для арашэння навакольных парніковых гаспадарак і палеткаў. Каля возера дзейнічае геатэрмальная электрастанцыя. У гэтай сувязі ўзровень вады паступова паніжаецца. Праводзіцца сталы маніторынг воднай паверхні. Для аховы мясцовай прыроды арганізаваны нацыянальны парк.

Спасылкі У варотах ада Возера Найваша

Катэгорыя:Азёры Кеніі Найваша