Томас Бабінгтан Маколей (, , Ротлі-Тэмпл, Вялікабрытанія — , Лондан) — брытанскі гісторык і палітычны дзеяч.
Біяграфія Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
У 1833—1838 гадах член Вярхоўнага савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымінальнага кодэкса, правёў рэформу асветы, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англійскай культуры і мовы.
Ваенны міністр Вялікабрытаніі ў 1839—1841 гадах.
Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі.
Аўтар «Гісторыі Англіі» з 1685 па 1702 (т.1—5, 1849—1861), а таксама папулярных гістарычных твораў, дзе ў бліскучай літаратурнай форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусветнай гісторыі лічыў англійскую «Славутую рэвалюцыю» (дзяржаўны пераварот 1688—1689).
Літаратура
Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі