Марцін Валадковіч (каля 1565 — каля 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падсудак, потым суддзя земскі менскі (з 1618).
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены, сын Марціна Валадковіча і Раіны з Друцкіх-Горскіх.
Быў падсудкам менскімСліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 112, а 27 жніўня 1618 на менскім сойміку згодна абраны адзіным электам на судзейства земскае і пазней зацвержаны каралёмГалубовіч В. Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Том 5. Гародня, 2001. С. 147.
Яго жонкай была Дарота з Дарагастайскіх, дачка смаленскага ваяводы Пятра. Меў 4 сыноў і 3 дачок, з якіх найбольш вядомы Крыштаф, ваявода новагародскі.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Валадковічаў
Марцін Марцінавіч Катэгорыя:Суддзі земскія менскія Катэгорыя:Падсудкі менскія