Мізге́я () — рака ў Расіі, працякае па Тульскай вобласці, левы прыток ракі Упы. Даўжыня 43 км, плошча басейна 561 км². Сярэдні ўхіл 2,28 м/км. Бярэ пачатак за 4 км на захад ад вёскі Верхнія Дубкі, цячэ ў межах Адоеўскага і Арсеньеўскага раёнаў, утвараючы вялікія лукавіны. Упадае ў Упу каля пасёлка Прыупскі.
У сярэднім цячэнні раку перасякае аўтадарога Р139 Бялёў — Тула.
Пасля зліцця з Малой Мізгеяй рака атрымлівае назву Вялікая Мізгея.
Сілкаванне пераважна снегавое. Рака замярзае ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Разводдзе з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка.
На рацэ Мізгеі размешчаны вёскі Мізгея, Малыхіна, Малае і Вялікае Касімава, Сомава, Гарбачава, Бутыркі.
Несуднаходная.
Водзяцца галавень, плотка, пячкур, карп.
Гісторыя назвы Паводле падання, Мізгея атрымала сваю назву яшчэ ў часы мангола-татарскай няволі, калі ў рацэ патануў хан Мізгей.
Прытокі (км ад вусця) 13 км: рака Малая Мізгея (л) 15 км: рака Маловель (пр) 29 км: рака Нярэжда (пр)
Катэгорыя:Басейн Акі (прыток Волгі) Катэгорыя:Рэкі Тульскай вобласці