Мікалай Мікалаевіч Труш (, вёска Мосткі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000, Статыстычны спектральны аналіз часовых шэрагаў), прафесар (2000).

Біяграфія Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі імавернасці і матэматычнай статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтавы падыход да даследавання статыстычных уласцівасцяў гэтых ацэнак.

Навуковыя працы Об оценке спектральных плотностей стационарных процессов // Лит. матем. сб. 1979. Т. 19, № 1 (разам з І.Журбенкам); О скорости сходимости моментов оценок спектральных плоскостей // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4 (разам з Е.Мірскай); Асимптотические методы статистического анализа временных рядов. Мн., 1999.

Літаратура

Спасылкі Сайт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі