ГАЗ-АА (вядомы таксама як «палу́тарка») — савецкі грузавы аўтамабіль, грузападымальнасцю 1,5 т. Выпускаўся з 1932 па 1950 год. Усяго выпушчана ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый.

Прадстаўляў сабой ліцэнзійную копію амерыканскага грузавіка Ford Model АА узору 1929, але пасля неаднаразова быў мадэрнізаваны.

У перыяд свайго выпуску аўтамабілі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ з’яўляліся самымі распаўсюджанымі ў СССР. Да 1951 года кожны другі выраблены ў СССР аўтамабіль быў стандартным бартавым грузавіком ГАЗ-АА.

Супрацоўніцтва з Ford Motors Company

Неабходнасць у масавым грузавым аўтамабілі ўзнікла ў Савецкім Саюзе ў канцы 1920-х гадоў. Першыя амерыканскія грузавыя аўтамабілі пачалі паступаць у СССР у першай палове 1928 годаhttp://denisovets.ru/gaz/gazpages/nazaa.html. У 1928—1929 гадах ўзоры аўтамабіляў «Форд АА» прайшлі ўсебаковыя выпрабаванні з мэтай выбару аптымальнай канструкцыі для вытворчасці.

З канца 1928 года пачаліся перамовы прадстаўнікоў СССР з Ford Motor Company і GMC. Перамовы былі і з іншымі кампаніямі аб продажы ліцэнзіі на выпуск падобных аўтамабіляў, але яны неслі хутчэй функцыю псіхалагічнага ўздзеяння на Форд дзеля атрымання больш выгадных умоў пагаднення.

У выніку ў Дырбарне (ЗША) 31 мая 1929 года быў падпісаны дагавор тэрмінам на 9 гадоў. З боку СССР дагавор быў падпісаны намеснікам старшыні ВСНГ СССР В.Межлаўкам і старшынёй «Амторга» С. Г. Бронам, а з амерыканскага боку — Генры Фордам.

Паводле дамовы савецкі бок атрымаў ад Ford Motor Company тэхнічную дапамогу пры пабудове і пуску новага завода, права на навучанне ў ЗША савецкіх спецыялістаў і практыкантаў у колькасці 50 чалавек штогод. Таксама па дамове, у СССР за два гады павінны былі пабудаваць завод з поўным цыклам вытворчасці аўтамабіляў мадэляў «А» і «АА», а таксама некаторых мадыфікацый на іх базе. Савецкі бок таксама абавязаўся паведамляць Форду аб усіх паляпшэннях у мадэлі, якія ўводзяцца савецкімі інжынерамі. У якасці аплаты савецкі бок браўся набыць на працягу чатырох гадоў 72 000 камплектаў дэталяў, з якіх да моманту пуску новага завода будзе праводзіцца зборка. Агульная сума паставак — 72 млн савецкіх рублёў (30 млн долараў) .

У 1935 годзе супрацоўніцтва ГАЗа і Ford Motor Company было спынена.

Гісторыя

Ford Model AA Першая сотня аўтамабіляў была сабрана ў СССР у Харкаве ў снежні 1929 года.

Затым, у пачатку 1930 года, для зборкі з амерыканскіх машынакамплектаў быў часова запушчаны «1-ы аўтазборачны завод» у Ніжнім Ноўгарадзе. У канцы таго ж года да яго далучыўся пабудаваны ў Маскве «2-і аўтазборачны завод ім. КІМ». Усяго ў зборцы аўтамабіляў мадэлі «АА» было задзейнічана ў агульнай складанасці шэсць заводаў. У 1929—1931 гадах сіламі Харкаўскага, Ніжагародскага і Маскоўскага аўтазборачных заводаў з камплектаў, якія паступілі са Злучаных Штатаў, было сабрана 18 460 штук Ford Model AA.

НАЗ-АА / ГАЗ-АА / ГАЗ-ММ

29 студзеня 1932 года з канвеера Ніжагародскага аўтамабільнага завода сышоў першы грузавы аўтамабіль НАЗ-ААhttp://abw.by/archive/200/v-hronog/ . Першыя 3,5 тысячы машын НАЗ-АА з-за недахопу штампавальнага абсталявання былі выпушчаныя з кабінай на драўляным каркасе, абшытым фанерай.

З кастрычніка 1932 машына атрымала паўнавартасную металічную кабіну і практычна ў нязменным выглядзе выпускалася дзесяць гадоў.

У канцы 1932 года Ніжні Ноўгарад быў перайменаваны ў Горкі, і з пачатку наступнага года на заводзе марку аўтамабіляў змянілі на «ГАЗ». Тады ж з’явілася і эмблема: металічны авал з буйным надпісам «ГАЗ», пад ёй дробнымі друкаванымі — «ім. Молатава», з сярпом і молатам па баках.

У 1938 годзе ГАЗ-АА быў мадэрнізаваны — усталявалі больш магутны рухавік, уніфікаваны з легкавой мадэллю ГАЗ-М-1. Абноўлены аўтамабіль атрымаў пазначэнне ГАЗ-ММ. Па сутнасці, ГАЗ-ММ прадстаўляў мадыфікацыю з новым рухавіком і каробкай перадач. У 1940 годзе абодва варыянты «палутаркі» выпускаліся паралельна, а цалкам на мадэль ММ завод перайшоў толькі ў 1942 годзе, калі была згорнутая вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Знешніх адрозненняў паміж ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ не было.

У 1939 годзе зборку «палутарак» перадалі з КІМа на былы Растоўскі аўтарамонтны завод.

ГАЗ-ММ-В

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны з-за недахопу тонкай халоднакатанай сталі і шэрагу камплектуючых, якія пастаўляліся іншымі прадпрыемствамі, канструкцыя ГАЗ-ММ была перагледжана зыходзячы з сыравінных і тэхналагічных магчымасцяў ваеннага часу. Спецыяльныя індэксы спрошчаным аўтамабілям не прысваіваліся, аднак часта ўжываецца ўмоўнае пазначэнне ГАЗ-ММ-В.

Машына падвергнулася максімальнаму спрашчэнню. Аўтамабіль пазбавіўся металічнай кабіны, дзвярэй, буфера, перадачы задняга ходу, пярэдніх тармазоў і адной фары. Метал, дзе змаглі, замянілі дрэвам. Ветравое акно падзялілі напалову для замены ў выпадку рамонту на любы тып шкла. Платформа абсталёўвалася толькі заднім адкідвальным бортам.

З 1943 года паступова пачалі вяртаць аўтамабілю яго камплектнасць. Вярнуліся дзверы — спачатку дашчаныя, а пазней і стандартныя металічныя. Вярнуліся пярэднія тармазы, бампер, фара. Да канца вайны машына практычна здабыла сваё першапачатковае аблічча, аднак да канца выпуску так і засталіся гнутыя пярэднія крылы і дах, абабіты дэрмацінам.

За гады вайны Горкаўскі аўтазавод вырабіў 102 300 грузавікоў.

Пасля вайны У 1947 годзе, каб часткова разгрузіць Горкаўскі аўтазавод, частку машынакамплектаў пачалі адпраўляць для зборкі ва Ульянаўск, дзе пасля наладзілі і поўны цыкл вытворчасці.

На ГАЗе апошняя «палутарка» сышла з канвеера 10 кастрычніка 1949 годаhttp://www.abw.by/archive/519/mv-gaz-aa1/ . З 1932 года на Горкаўскім аўтазаводзе было выпушчана 829.808 аўтамабіляў ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ. Пасля выпуск да 1951 года працягваўся ва Ульянаўску.

Усяго было выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый.

Мадыфікацыі

ГАЗ-410

ГАЗ-410 (на пачатку выпуску меў назву ГАЗ-С1) — самазвал на шасі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ, грузападымальнасць 1,2 т. Аўтамабіль меў усталяваны на скарочанай раме металічны кузаў, які адкідваўся назад пад уздзеяннем сілы цяжару.

З 1936 па 1950 год быў выраблены 13 751 аўтамабіль. У цяперашні час вядомы толькі адзін ацалелы асобнік ГАЗ-410.

ГАЗ-ААА ГАЗ-ААА — трохвосевы (6х4) грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці, грузападымальнасць 2,0 т. Выпускаўся з 1934 па 1943 год. Выпушчана ГАЗ-ААА.

Хоць фармальна ГАЗ-ААА быў уніфікаваны з ГАЗ-АА, але фактычна з’яўляўся новай машынай — дэталі ГАЗ-ААА на 80 % адрозніваліся ад дэталяў ГАЗ-АА, што было выклікана неабходнасцю адмовы ад стандартных агрэгатаў з мэтай узмацнення тых ці іншых частак. Арыгінальнымі былі: рама, масты і падвеска вазку, карданныя валы, радыятар, грузавая платформа і інш.

На базе ГАЗ-ААА серыйна таксама выпускаліся штабны аўтобус ГАЗ-05-193 (1936—1945)http://denisovets.ru/gaz/gazpages/gaz03195.html, а таксама серыйныя бранеаўтамабілі БА-6 (1936—1938, 394 адз.), БА-10А (1938—1939) і БА-10М (1939—1941, агулам 3 331 адз.).

Аўтобусы

ГАЗ-03-30 — аўтобус малога класа на шасі грузавікоў ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ. Колькасць месцаў — 17. Выпускаўся ў перыяд 1933—1941 і 1945—1950 гадах. Усяго выраблена http://denisovets.ru/gaz/gazpages/gaz0330.html. ГАЗ-03-30 быў самым масавым айчынным аўтобусам даваеннага перыяду і першых пасляваенных гадоў, шырока прымяняўся не толькі як службовы і экскурсійны, але і як гарадскі на рэгулярных маршрутах.

ГАЗ-55 — санітарны аўтобусhttp://denisovets.ru/gaz/gazpages/gaz55.html. Прызначаны для перавозкі дзесяці сядзячых параненых або шасці насілак. Выпускаўся з 1938 па 1945 год. Выраблена .

Газагенератарныя аўтамабілі

ГАЗ-42 — газагенератарная мадыфікацыя. У якасці паліва выкарыстоўваліся драўляныя калодачкі. Магутнасць рухавіка 35-38 к.с., грузападымальнасць — 1,0 т. Гады выпуску: 1938—1949. Выпушчана . ГАЗ-43 — газагенератарная версія на вугалі. Адрознівалася меншымі габарытамі газагенератарнай ўстаноўкі. Выпускалася малымі партыямі ў 1938—1941 гадах.

ГАЗ-44 ГАЗ-44 — газабалонавая версія на звадкаваным нафтавым газе. Балоны з газам размяшчаліся пад грузавой платформай. Першы савецкі серыйны аўтамабіль, што працуе на газавым паліве. Выпушчаны малой прамысловай партыяй у 1939 годзе.

Падвышанай праходнасці

ГАЗ-60 — серыйная паўгусенічная мадыфікацыя.

Рухач аўтамабіля прадстаўляў сабой дзве пары двускатных колаў з цэпавым прывадам ад стандартнага задняга моста і здымнай прагумаванай стужкай з фрыкцыйным зачапленнем аб шыны.

У 1939—1940 гады было выраблена 2 015 усюдыходаў.

ГАЗ-65 — мадыфікацыя падвышанай праходнасці з гусенічна-колавым рухачом з прывадам ад стандартных задніх колаў. У 1940 годзе была выпушчаная доследна-прамысловая партыя, якая паказала поўную непрыдатнасць дадзенай схемы для ўмоў рэальнай эксплуатацыі аўтамабіляў як ва ўмовах фронту, так і тылу (расход паліва перавышаў 60 л/100 км).

Канструкцыя У адрозненне ад амерыканскага Ford AA, на савецкім ГАЗ-АА быў узмоцнены картар счаплення, рулявы механізм, усталяваны паветраны фільтр. Была спраектавана новая грузавая платформа.

Асновай ГАЗ-АА служыла ланжэронавая рама, на якой усталёўваліся даволі лёгкія кузаў і кабіна. Пярэдняя частка кабіны (крылы, капот і рашотка радыятара) была ўніфікаваная з аўтамабілем ГАЗ-А.

Пад капотам размяшчаўся радны 4-цыліндравы рухавік з рабочым аб’ёмам 3,3 літра, які развіваў магутнасць 42 к.с. Падача паліва з бензабаку ажыццяўлялася самацёкам.

Каробка перадач была чатырохступеністай без сінхранізатараў. Пярэдняя і задняя восі былі падвешаныя да рамы праз рысоры: спераду стаяла адна папярочная, ззаду — дзве падоўжныя: перавернутая рысора замацаваная цэнтрам на раме, пярэднім канцом праз завушніцу — да рамы, а заднім канцом — да моста. Тармазы — механічныя з тросавым прывадам на ўсе колы.

Мадэрнізаваны аўтамабіль ГАЗ-ММ атрымаў 50-моцны рухавік — такі ж самы, што ставіўся на легкавы . Акрамя рухавіка, падвергнуліся змяненню і некаторыя іншыя вузлы: рулявы механізм, мацаванне задніх рысор. З’явіліся новыя буксірны прыбор і мацаванне запаснога кола, слабы карданны шарнір быў заменены на больш надзейны тыпу «Спайсер».

+ Кабіна Пярэдні мост на папярочна размешчанай паўэліптычнай рысоры Задні мост на падоўжных паўэліптычных рысорах

Тэхнічныя характарыстыкі + Тэхнічныя характарыстыкі Мадыфікацыя ГАЗ-АА ГАЗ-ММ ГАЗ-ААА Выпуск 1932-1940 1938-1950 1934-1943 Тып Бартавы грузавы аўтамабіль Колавая формула 4×2 6×4 Грузападымальнасць 1500 кг 2000 кг Габарытныя памеры Даўжыня 5335 мм 5335 мм (спрошчаны ГАЗ-ММ-В — 5250 мм) 5335 мм Шырыня 2040 мм Вышыня 1870 мм 1900 мм 1970 мм Колавая база 3340 мм 2730 + 940 мм Дарожны прасвет 200 мм 230 мм Рухавік Тып Бензінавы, чатырохцыліндравы, радны Аб’ём 3285 см³ Магутнасць 40 к.с. 50 к.с. 40 к.с.,з 1936 года — 50 к.с. Каробка перадач Тып Механічная, 4 наперад, 1 назад. Механічная, 8 наперад, 2 назад 2-хуткасная раздатачная каробка Эксплуатацыйныя звесткі Макс. хуткасць 70 км/г 70 км/г 65 км/г Выдатак паліва 19,5 л/100 км 19,5 л/100 км 25 л/100 км

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні вайны ГАЗ-АА складаў 67 % усяго аўтапарка савецкай арміі. На 23 чэрвеня 1941 года ў Чырвонай арміі налічвалася 151 000 «палутарак». Да таго ж, з пачаткам вайны на фронт была дадаткова мабілізавана чвэрць ад агульнага ліку аўтамабіляў.

Маштабная мабілізацыя грузавога транспарту дала магчымасць у самыя кароткія тэрміны перакінуць з аддаленых куткоў краіны вялікія падмацаванні ваенных частак. У кузаве ГАЗ-АА можна было перавозіць 16 чалавек. Для перавозкі байцоў звычайныя грузавыя платформы абсталёўваліся здымнымі папярочнымі лаўкамі. Пры транспарціроўцы грузаў яны ўкладваліся на дно кузава. На ГАЗ-АА ставілі чатыры такія лаўкі. У непагадзь кузаў накрываўся тэнтам. Калі на аўтамабілі перавозілі станкавы кулямёт, то колькасць пасадачных месцаў памяншалася на два, а пры перавозцы яго ў баявым палажэнні — на чатыры. Пры неабходнасці грузавік мог перавозіць і зброю: у кузаве ГАЗ-АА размяшчалася палкавая гармата з перадком і разлікам.