Дзяржаўны сцяг Кірыбаці — прыняты 12 ліпеня 1979 года.
Апісанне і сімволіка Сцяг Кірыбаці мае прамавугольную форму і адпавядае гербу краіны, падараванаму астравам у 1937 годзе. Верхняя палова сцяга мае чырвоны колер. На ёй намаляваны фрэгат вялікай () залацістага колеру, які ляціць над узыходзячым сонцам залацістага адцення. Ніжняя палова сцяга мае белы колер з трыма сінімі гарызантальнымі хвалістымі палосамі, якія сімвалізуюць хвалі акіяна.
Сцяг быў распрацаваны Артурам Грымблам () для брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.
Колеры і прадметы маюць наступнае значэнне: Чырвоны колер сімвалізуе неба. Сіні колер сімвалізуе Ціхі акіян, у якім размешчаны астравы краіны. Тры белыя палосы сімвалізуюць тры астраўныя групы краіны: астравы Гілберта, Фенікс і Лайн. Узыходнае сонца сімвалізуе трапічнае сонца, з прычыны таго, што Кірыбаці размешчана па абодва бакі экватара. 17 сонечных прамянёў сімвалізуюць 16 астравоў у архіпелагу Гілберта і астравоў Банаба. Фрэгат сімвалізуе ўладу, свабоду і культурны танец Кірыбаці.
Гістарычныя сцягі thumb|150px|Сцяг брытанскай калоніі Вострава Гілберта і Эліс.
У каланіяльныя гады ў Кірыбаці выкарыстоўваўся тыповы для брытанскіх калоній сцяг: сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзілася выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб калоніі.
Незадоўга да атрымання незалежнасці ў 1979 годзе ў калоніі быў праведзены конкурс на новы дзяржаўны сцяг. Геральдычная палата вырашыла прапанаваць некалькі мадыфікаваны выгляд сучаснага сцяга: была павялічана выява фрэгата і Сонца, а шырыня блакітных і белых палосак, наадварот, была паменшана. Аднак насельніцтва выступіла за арыгінальны дызайн, які і лёг у аснову сучаснага сцяга.
Спасылкі FOTW Flags Of The World website. Kiribati
Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Кірыбаці Кірыбаці