Ясень (Fraxinus) — род лістападных дрэў (радзей кустоў) сямейства маслінавых.

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м з падоўжана-яйцападобнай кронай. Крона з уз­рос­там вы­со­ка­пад­ня­тая, шы­ро­каак­руг­лая, з са­гну­ты­мі мала­ды­мі галінамі. Кара шэрая, цёмна-шэрая або карычневая, з трэшчынамі, у маладых дрэў — зеленаватая, попельна-шэрая. Пупышкі чорныя або карычневыя, часта з дробнымі крапінкамі, верхавінкавыя — яйцападобныя, сціснутыя з бакоў, бакавыя — акруглыя. Лісце няпарнаперыстае (з З—17 лісцікаў), на доўгіх чаранках, супраціўнае. Лісцікі па краі пілаватыя, зубчастыя, рэдка суцэльнакрайнія. Кветкі дробныя, непрыкметныя, адна- або двухполыя ў шчыльных пучках або мяцёлках, з’яўляюцца раней за лісце. Плод — аднагнёздавая крылатая сямянка. Плады вісяць на дрэве амаль усю зіму, паядаюцца птушкамі. Размнажаюцца насеннем (усходжасць захоўваецца 2-3 гады), садовыя формы — прышчэпкамі або акуліроўкай.

Арэал і экалогія Ясень пашыраны ў Паўночным паўшар’і, з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай цёплаўмераных абласцей. Светлалюбная, адносна дыма- і газаўстойлівая расліна. Растуць хутка на багатых увільготненых глебах, развіваюць моцную валасніковістую каранёвую сістэму, добра пераносяць перасадку. Пладаносяць амаль кожны год з 15-20-гадовага ўзросту. Жывуць да 350 гадоў.

На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны , расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы , .

Ясянёвыя лясы

Ясянёвыя лясы, ясеннікі — фармацыя карэнных шыракалістых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае ясень. Пашыраны ў Еўропе (ясень звычайны), Азіі (ясень маньчжурскі) і Паўночнай Амерыцы (ясень ланцэтны і інш). Маюць важнае водаахоўнае значэнне. Даюць высакаякасную драўніну.

Выкарыстанне Тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна з прыгожым малюнкам, гнуткая, пругкая, трывалая, выкарыстоўваецца ў авія-, судна- і вагонабудаванні, мэблевай прамысловасці. Кара і насенне ідуць на сурагат хініну, ужываюцца як лекавыя сродкі, з кары таксама вырабляюць дубільныя рэчывы і фарбу. З ясеня маннавага (Fraxinus ornus) атрымліваюць манну — салодкі сок, што застывае на паветры, слабільны сродак. На ясені кітайскім (Fraxinus chinensis) разводзяць ілжэшчытоўку, якая дае белы воск, што ідзе на выраб свечак, выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, тэкстыльнай прамысловасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Маслінавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі