Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта або Інстытут бізнесу — дзяржаўная ўстанова адукацыі. Створана ў красавіку 1996 года пад назвай Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій пры БДУ. У 1999 годзе Спецыяльны факультэт атрымаў назву Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту тэхналогій. У 2004 г. Міжнародная вышэйшая школа была перайменавана ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ15 гадоў бізнес-адукацыі. У 2018 г. ператвораны ў Інстытут бізнесу БДУ.
У інстытуце навучаецца больш за 2800 студэнтаў і слухачоў. Агульная колькасць выпускнікоў — больш за 3500 чалавек.
Гісторыя стварэння і станаўлення Інстытут ствараўся як міжнародны адукацыйны праект сумесна з амерыканскімі бізнес-школамі. Першая праграма Інстытута — магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ давала магчымасць атрымаць амерыканскі дыплом магістра. За перыяд развіцця Інстытута функцыянавала некалькі адукацыйных праграм, выкладанне на якіх вялося выключна на англійскай мове: магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ; праграма падрыхтоўкі кадраў для кампаніі Філіпс; сумесная беларуска-нарвежская праграма па лагістыцы; англамоўная праграма МВА
Усе выкладчыкі ў першыя гады пасля заснавання інстытута прайшлі навучанне і стажыроўку ў Амерыцы. На працягу шасці гадоў выкладанне вялося толькі на англійскай мове, шэраг курсаў чыталі выкладчыкі з ЗША, Швецыі, Францыі.
У 1998 годзе адбыўся першы выпуск магістраў па спецыяльнасці «Менеджмент».
У 1999 годзе пачала працу адукацыйная праграма магістарскага ўзроўню «Master of Business Administration» (МВА).
У 2004 годзе адбыўся набор студэнтаў на навучанне па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (бакалаўрыят). Інстытут з’яўляецца ініцыятарам пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» ў Рэспубліцы Беларусь і ўстановай адукацыі-распрацоўшчыкам навучальнага плану спецыяльнасці.
У 2004 годзе пачала працаваць праграма перападрыхтоўкі «Еўрапейскі менеджар». Да ІБМТ БДУ праграма функцыянавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
У 2006 годзе ў рамках партнёрства з Molde University College (Нарвегія) адкрыта Сумесная беларуска-нарвежская магістарская праграма па лагістыцы.
У рамках падпісанай сумеснай дамовы пра супрацоўніцтва паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій Германіі ІБМТ БДУ ў 2007 годзе прызначаны каардынатарам Сумеснай беларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе на базе існай англамоўнай праграмы МВА ІБМТ БДУ разглядалася магчымасць стварэння першай беларускай англамоўнай праграмы МВА, якая магла б прэтэндаваць на міжнародную акрэдытацыю CEEMAN і АМВА.Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ўзніме кіраўніцтва прадпрыемстваў на новы ўзровень. Аднак праект па стварэнні праграмы быў замарожаны па патрабаванні афіцыйнага Мінска ў адказ на рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе праект ІБМТ па стварэнні англамоўнай адукацыйнай праграмы МВА, акрэдытаванай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ўключаны ў Нацыянальную праграму міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі на 2012—2016 гады.
2013 год. Пачата падрыхтоўка магістраў па спецыяльнасці «Тэхналогіі кіравання персаналам».
2014 год. Пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (першая ступень вышэйшай адукацыі) цалкам на англійскай мове. Адкрыты філіял кафедры бізнес-адміністравання інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій на базе Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Варшаве. Падпісана Пагадненне аб праграме двайных дыпломаў для студэнтаў спецыяльнасці «Лагістыка» з універсітэтам прыкладных навук Кюменлааксо (Фінляндыя).
2016 год. Адкрыта праграма магістратуры «Кіраванне банкаўскім бізнесам». Пачата супрацоўніцтва з Балтыйскай асацыяцыі развіцця менеджменту (Літва)
2017 год. Пачата падрыхтоўка спецыялістаў па IPO. Інстытут прыняты ў члены AACSB і з’яўляецца першай установай Беларусі, прынятай у гэтую сусветную арганізацыю.
9 красавіка 2018 года на пасяджэнні Савета БДУ было прынята рашэнне аб далучэнні да Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій і перайменаванні ў Інстытут бізнесу БДУ.
Структура інстытута Структура інстытута ўключае 7 кафедр, цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, а таксама шэраг аддзелаў для забеспячэння навучальнай і арганізацыйнай працы.
Кафедры Інстытута: кафедра бізнес-адміністравання кафедра інавацыйнага кіравання кафедра лагістыкі кафедра маркетынгу кафедра прававых і гуманітарных дысцыплін кафедра фінансаў і менеджменту кафедра лічбавых сістэм і тэхналогій
Спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі Бізнес-адміністраванне Лагістыка Маркетынг Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі
Спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) МВАМВА — практыка-арыентаваная магістратура (навучанне на рускай і англійскай) MBA HRM (кіраванне чалавечымі рэсурсамі) Маркетынгавыя камунікацыі і рэклама ў бізнесе Фінансавы менеджмент (навучанне на рускай і англійскай) Фінансы і крэдыт (навучанне на рускай і англійскай) Маркетынгавыя камунікацыі ў лічбавай эканоміцы Лічбавая лагістыка Тэхналогіі кіравання персаналам (навучанне на рускай і англійскай) Інавацыйны менеджмент (навучанне на рускай і англійскай) Кіраванне лічбавай трансфармацыяй бізнесу Фінансы нерухомасці Фінансавы маркетынг Кіраванне праектамі
Спецыяльнасці перападрыхтоўкі На праграмах перападрыхтоўкі ажыццяўляецца навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галінах кіравання, лагістыкі, фінансаў, IT-тэхналогій: Еўрапейскі менеджар (спецыяльнасць «Дзелавое адміністраванне») Лагістыка Рэкламны менеджмент Кіраванне персаналам Бухгалтарскі ўлік і кантроль Фінансы Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм Web-дызайн і камп’ютарная графіка Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў Сучасная замежная мова Замежная мова (англійская) Дызайн графічны Міжнародны маркетынг Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу
Спецыяльнасці падвышэння кваліфікацыі
МСФС&DIP Кіраванне закупкамі Фінансавы дырэктар Экалогія Маркетынг Практычнае бізнес-планаванне ВЭД і таможнае рэгуляванне Эфектыўны кіраўнік Кіраванне праектамі і партфелямі ў арганізацыі Права і эканоміка інтэлектуальнай уласнасці Кіраванне бізнес-працэсамі Маркетынгавае забеспячэнне ў рытэйле Кіраўніцкі ўлік і кантролінг Актуальныя праблемы падбору і развіцця персаналу ў арганізацыі Біржавая справа Эфектыўныя тэхналогіі і практыкі кіравання арганізацыяй Вытворныя страхавыя інструменты Лінгвістычнае суправаджэнне бізнесу
Міжнароднае супрацоўніцтва Адным з кірункаў дзейнасці Інстытута з’яўляецца міжнароднае партнёрства.
Формы міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута бізнесу БДУ — гасцявыя лекцыі знакамітых выкладчыкаў бізнес-школ іншых краінБылы фулбрайтэр наведаў Беларусь , стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў, сумесныя семінары, міжнародныя канферэнцыіПрадстаўнічая канферэнцыя ў ІБМТ БДУ, сумесныя адукацыйныя праграмы.
Дабрачынная дзейнасць інстытута У Інстытуце бізнесу БДУ на нязменнай аснове працуе дабрачынны праект адраснай дапамогі Інстытута — «Добрая справа». Першая дабрачынная акцыя была праведзена ў 2001 годзе. Праект — гэта шматлікія мерапрыемствы, дзе адбываецца збор сродкаў для дзяцей з прытулку часовага ўтрымання і старых з дому састарэлых Мінскага раёнаІнстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ чарговы раз правёў дабрачынную акцыю , а таксама традыцыйныя акцыі падчас пасвячэння ў студэнты, на калядных сустрэчах праграм, на выпускных цырымоніях і падчас штогадовага Клубнічнага фэстуУ Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ праходзіць другі дабрачынны клубнічны фестываль.
Дырэктары Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (1996—2018) Пётр Іванавіч Брыгадзін (2018—2021) Выканаўца абавязкаў дырэктара Валерый Віктаравіч Манкевіч (з 2021)
Спасылкі Сайт Інстытута бізнесу БДУ Канал Інстытута бізнесу БДУ на youtube Сайт праграмы МВА Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Інстытут бізнесу БДУ на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1996 год у Мінску Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Мінск)