Касцёл Святога Крыжа — каталіцкі храм горада Брэста, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 34. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
У 1846 годзе В. ПалікарпаўКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) . // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 — 1 зв.. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 зв..
Касцёл пабудаваны як кафедральны ў 1856 годзе з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона — С. 40. Асвячоны архібіскупам В. Жылінскім.
Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.
Архітэктура
Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.
Арган У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента . Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі .
Літаратура — С. 71 — С. 40
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Брэста Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст) Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:1856 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Якава Фардона