За́цкава — возера ў Гродзенскім раёне, у басейне ракі Пыранка, за 26 кіламетраў на паўночны ўсход ад Гродна.
Плошча паверхні возера 0,75 км², даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 500 метраў, даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. На паўночным усходзе ўпадаюць ракі Сламянка і Ежавіца, на паўднёвым захадзе злучана пратокай з Белым возерам.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі Ліст карты N-35-73. Выданне 1083 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры