Ельня, Ельна — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Яльнянка (прыток Дзісны) ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 5,42 км². Даўжыня 4,85 км, найбольшая шырыня 1,52 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 8,52 млн. м³. Плошча вадазбору 14,4 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на захадзе і поўначы вышынёй да 1,5 м, на ўсходзе і паўночным усходзе пясчана-жвіровыя, высланы валунамі. Дно плоскае, сапрапелістае, каля заходняга берага тарфяністае, каля ўсходняга — пясчана-жвіровае. Зарастае слаба, уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у возера Чорнае.
Спасылкі Возера Ельня
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна
ru:Ельно (озеро)