Сезар Мільштэйн, FRSNeuberger, M. S.; Askonas, B. A. (2005). «Cesar Milstein CH. 8 October 1927 — 24 March 2002: Elected F.R.S. 1974». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 51: 267. (, , Баія-Бланка, Аргенціна — , Кембрыдж, Вялікабрытанія) — аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам з Н. К. Ернэ і Г.Кёлерам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».Kaartinen, M. (1984). «The 1984 Nobel Prize in medicine (Cesar Milstein, George Köhler, Niels Jerne)». Duodecim; laaketieteellinen aikakauskirja 100 (23-24): 1573—1578. PMID 6394268Onneby, M. (1984). «Immunology in theory and practice. Nils K Jerne shares the Nobel prize in medicine with Georges JF Köhler and Cesar Milstein». Nordisk medicin 99 (11): 300, 304. PMID 6393048

Біяграфія Сезар Мільштэйн нарадзіўся 8 кастрычніка 1927 года ў Аргенціне, у мястэчку Баія-Бланка, недалёка ад Буэнас-Айрэса, у сям’і выхадцаў з мястэчка Шышкаўцы Падольскай губерні Лазара Мільштэйна і Максімы Вапнярскай.César Milstein último premio nobel argentino Cesar Milstein aka El Pulpo

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса ў 1952 годзе і атрымаў ступень кандыдата навук пад кіраўніцтвам прафесара Стапані(Stoppani)Stoppani, A. O.; Milstein, C. (1957). «Essential role of thiol groups in aldehyde dehydrogenases». The Biochemical journal 67 (3): 406—416. PMC 1200171. PMID 13479397 (прафесар біяхіміі) у Медыцынскай школе. У 1958—1961 гадах і з 1963 года ў Кембрыджскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел разам з Г. Кёлерам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

Незалежна ад сваіх дасягненняў, Мільштэйн выступаў у якасці кіраўніка і натхнення для многіх у вобласці антыцел, а таксама заўсёды дапамагаў навуцы і вучоным у менш развітых краінах. Варта таксама згадаць, што, хоць Нобелеўская прэмія зрабіла б яго багатым чалавекам, Мільштэйн не запатэнтаваў сваё велізарнае адкрыццё, паколькі ён лічыў, што гэта — інтэлектуальная ўласнасць чалавецтва. Паводле яго перакананняў, яго праца не мела ніякага эканамічнага інтарэсу, толькі навуковы.

Мільштэйн памёр 24 сакавіка 2002 года ў Кембрыджы, Англія ва ўзросце 74 гадоў у выніку захворвання сэрца, на якое ён пакутаваў на працягу многіх гадоў.

Узнагароды Абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1975) Прэмія Вольфа па медыцыне (1980) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1980) Міжнародная прэмія Гайрднера (1981) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1984) Медаль Коплі (1989) :en:Order of the Companions of Honour (1995)

Гл. таксама Монакланальныя антыцелы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія Сезара Мільштэйна на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны Катэгорыя:Імунолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта