Здзі́тава (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Ясельда. Адміністрацыйны цэнтр Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, 104 кіламетры ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Вядома ў складзе Блудзенскага войтаўства ў 1563 годзе. У 1672 годзе «Хрысціна Высокінская завяшчала назаўсёды картэзіянскаму манастыру Картуз-Бярозы 3 валокі зямлі ў Здзітаве Слонімскага павета».
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У канцы XIX ст. ў Картузскабярозаўскай воласці. У 1890 годзе Здзітаўскаму сельскаму таварыству належала 204 дзесяцін зямлі. Пасёлак Здзітаў адносіўся да Бярозаўскага сельскага таварыства, у якога было 1181 дзесяцін зямлі, маёнтак Стары Дзітаў з 896 дзесяцін зямлі належаў памешчыку Януарыю Мікульскаму.
Найноўшы час У 1905 годзе вёска і маёнтак (за 2 вярсты ад вёскі). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Углянскага с/с. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 60 жыхароў вёскі. У ліпеня 1944 года пры вызваленні Бярозаўскага раёна каля Здзітава загінулі 185 салдат і афіцэраў 174-га гвардзейскага палка гвардзейскай стралковай дывізіі 20-га стралковага корпуса 18-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1966 годзе на брацкіх воінскіх могілках быў пастаўлены абеліск.
У 1949 годзе жыхары вёсак Здзітава і Пясчанка аб'ядналіся ў калгас імя Молатава. Паводле перапісу 1959 года далучаны да саўгаса «Прамень». З 1963 года вёска на тэрыторыі племсаўгаса «Земляроб». Паводле перапісу 1970 года дзейнічала школа. У 1967 годзе цэнтр Углянскага с/с перанесены ў в. Здітава, 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.
Інфраструктура Дзейнічаюць яслі і дзіцячы сад, пачатковая і музычная школы, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 31 двор, 217 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 222 жыхары, у маёнтку — 64 жыхары. 1940 — 62 двары, 384 жыхары. 1959 — 89 гаспадарак, 348 жыхароў. 1970 — 504 жыхары. 1997 — 571 жыхар, 192 двары. XXI стагоддзе: 2005 — 189 двароў, 566 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Здзітаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна