Юзаф Ямант (; ), у расійскай традыцыі Іосіф Мацвеевіч Ямант — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Прыхільнік партыі «чырвоных». Брат Людвікі і Марыі Ямант.
Біяграфія З роду Ямантаў. Сын надворнага саветніка Мацея Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх.
Першую адукацыю атрымаў у Віленскім шляхецкім інстытуце. У 1858 годзе паступіў у Пецярбурскі ўніверсітэт, дзе разам з Канстанцінам Каліноўскім належаў да кіраўнічай групы студэнцкага зямляцтва «Агул». За шчыры патрыятызм і рэвалюцыйныя погляды Каліноўскі называў яго «палкім ідэалістам». Лічыцца, што менавіта праз Юзафа ў Вільні ў 1861 годзе адбылося знаёмства Канстанціна Каліноўскага з ягонай сястрой Марыяй Ямант.
У 1861 годзе пакінуў універсітэт, каб разам з Канстанцінам Каліноўскім арганізоўваць паўстанне, з чэрвеня 1863 года шчыльна з ім супрацоўнічае як асабісты сакратар.
З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы ў Вільні была адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага і нелегальная друкарня, дзе Юзаф Ямант быў сакратаром.
У сваіх паказаннях Віленскай следчай камісіі, якія ён даў пасля свайго арышту, Юзаф Ямант казаў наступнае:
З 10 верасня 1863 — паўстанцкі камісар Мінскай губерні. Арыштаваны 10 студзеня 1864 года. Высланы ў Сібір асобна ад іншых членаў сям’і.
Крыніцы
Літаратура Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 5, 1981 г.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Юзаф Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір