Ножніцы — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 36 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Ножніцы.

Плошча паверхні возера 0,72 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м³. Плошча вадазбору 1,76 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,3—0,7 м), пясчаныя, пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і спадзістая, пашыраецца ў залівах. Дно выслана сапрапелем. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю (да 5 метраў). Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. Уздоўж берагоў палоса трыснягу шырынёй да 15 метраў і да глыбіні 2 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, карась, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура — С. 401.

Спасылкі Возера Ножніцы

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры