Дзмітрый Ліхтаровіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. На працягу 14 гадоў выступаў за футбольны клуб БАТЭ, з 2009 па 2015 гады быў яго капітанам. З’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера БАТЭ.
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесперапынна гуляў на працягу 14 гадоў. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 года забіў першы ў гісторыі гол беларускіх клубаў у групавым этапе Лігі Еўропы (у браму «Эвертана»).
Пачынаючы з 2011 года стаў радзей з’яўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілін. Тым не менш, працягваў быць капітанам. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ, а ў студзені 2015 года стала вядома, што Дзмітрый застанецца ў камандзе і ў сезоне 2015.
У студзені 2016 года Ліхтаровіч прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.
З’яўляецца дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі — рэкордная колькасць чэмпіёнскіх тытулаў.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2007 годзе згуляў у таварыскім матчы нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірана.
Трэнерская кар’ера Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны асістэнтам галоўнага трэнера дубліруючага склада БАТЭ Ігара Чумачэнкі, працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчан. Са студзеня 2021 года вярнуўся ў трэнерскі штаб дубля. У студзені 2023 года зноў стаў памочнікам Альшэўскага ў асноўнай камандзе. Застаўся ў трэнерскім штабе асноўнай каманды і пасля прызначэння ў студзені 2024 года новым галоўным трэнерам Ігара Крывушэнкі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (12): 1998, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2006, 2010, 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (10): 1999, 2000, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011 Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2002 Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2002, 2009 Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі