Якаў Давыдавіч Зевін (9 (21) чэрвеня 1888, , Магілёўская вобласць — , ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі.

Біяграфія

З 1904 года член РСДРП. Вёў падпольную рэвалюцыйную працу ў Екацярынаславе, Баку і іншых гарадах. Неаднаразова падвяргаўся арыштам, ссылкам (у Валагодскую, Архангельскую губерню і ва Усходнюю Сібір).

У 1911 годзе вучыўся ў партыйнай школе Ланжумо, арганізаванай У. І. Ленінам пад Парыжам. Быў дэлегатам 6-й (Пражскай) канферэнцыі РСДРП (1912), прадстаўляў групу меншавікоў-партыйцаў. Пасля канферэнцыі цалкам стаў на бальшавіцкія пазіцыі.

У 1915 годзе - член Бакінскага камітэта бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года працаваў у Маскоўскім савеце рабочых дэпутатаў, выконваў даручэнні Маскоўскага акруговага камітэта РСДРП(б).

З жніўня 1917 года ў Баку, у Саюзе нафтапрамысловых рабочых. Адзін з кіраўнікоў барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Азербайджане. У Бакінскім СНК (з красавіка 1918 года) - камісар працы; праводзіў у жыццё найважнейшыя мерапрыемствы Савецкай улады ў сацыяльнай сферы. Пасля часовага падзення Савецкай Улады ў Баку (31 ліпеня 1918) быў арыштаваны і расстраляны 20 верасня 1918 г. у ліку 26 бакінскіх камісараў.

Літаратура

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Азербайджана Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі