Звяры́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 12 км на паўночны захад ад вёскі Дрэтунь на мяжы з Расонскім раёнам.

Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 1,36 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,77 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Аб'ём вады 0,57 млн. м³. Плошча вадазбору 2,1 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м, параслі лесам. Берагі пераважна пясчаныя, на поўначы сплавінныя. Пойма шырынёй 5—15 м, пад лесам. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Дно возера сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. На паўднёвым захадзе выцякае рака Звёрынка. Зарастае ў прыбярэжнай зоне да глыбіні 1,5 м.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі Звярынае возера

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна