Шова () — востраў у заходняй частцы возера Струста (Браслаўскія азёры). Прыкладная плошча — 0,15 км².

Гісторыя У 1920 — 1930-ых гг. на востраве Шова знаходзілася частка хутара Востраў Струста. Але хутар быў канчаткова ліквідаваны падчас калектывізацыі пасля II Сусветнай вайны.

У 1995 г. уключаны ў склад Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры.

У наш час незаселены.

Геаграфія міні|злева|Карта Абрысамі нагадвае няправільны чатырохвугольнік з доўгім мысам на ўсходнім беразе. Даўжыня — 611 м, шырыня — да 385 м. Знаходзіцца за 75 м на захад ад вострава Чайчын і 520 м на ўсход ад заходняга берага возера Струста. Вышыня сушы — да 25 м.

Прырода Большая частка вострава Шова пакрыта хваёвым лесам і хмызнякамі. Тут гняздуюць шматлікія птушкі.

Ахова Востраў Шова з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. Турыстычныя стаянкі забаронены. Магчымы толькі кароткія пешаходныя экскурсіі.

Літаратура Шидловский К., Браславские озера. Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989 Шидловский К., Плыткевич С. Браслав и его окрестности. Путеводитель. — Мн.: Рифтур, 2002 ISBN 985-6700-02-7

Спасылкі Национальный парк Браславские озера

Катэгорыя:Астравы Беларусі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Азёрныя астравы Катэгорыя:Геаграфія Браслаўскага раёна