Готфрыд Земпер (, , Гамбург — 15 мая 1879, Рым) — тэарэтык мастацтва, выбітны нямецкі архітэктар XIX стагоддзя і прадстаўнік архітэктуры перыяду эклектыкі.

Біяграфія Вучыўся ў 1825—1826 гадах у Мюнхене, у 1826—1828 гадах у Парыжы. У 1834—1849 гадах прафесар у Дрэздэне.

Творчасць У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах Земпера эклектычна ужыты дэкаратыўныя матывы італьянскага Адраджэння і барока: Оперны тэатр (1838—1841 і 1871—1878) і Карцінная галерэя (1847—1849) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—1888, з ) у Вене.

У сваіх тэарэтычных працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з'яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у XIX ст. бачыў у раз'яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, мастацкай прамысловасці і мастацкага канструявання канца XIX — пачатку XX ст.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Тэстача Катэгорыя:Выкладчыкі Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў, Дрэздэн