Мікалай Мікалаевіч Зацэ́пін (; ; с. Сцежкі, Дзягцянскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — Памяти учёного) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). У 1943—1949 гг. працаваў начальнікам цэха, галоўным энергетыкам, галоўным інжынерам на прадпрыемствах трэста «Каркінвугаль» у Чалябінскай вобласці. У 1952—1954 гг. вучоны сакратар, у 1954—1970 гг. загадчык групай, загадчык лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР і загадчык лабараторыі электрамагнетызму гэтага аддзела. У 1980—1987 гг. дырэктар Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік інстытута.

Навуковая дзейнасць Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гармонік, нелінейнай магнітадынамікі і магнітастатыкі, тэорыі шматпараметравых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхратокавай дэфектаскапіі. Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходніцтваў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў. ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), ордэн Чырвонай Зоркі (1968), ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985).

Асноўныя працы Метод высших гармоник. — Мн., 1980. Магнитная дефектоскопия. — Мн., 1981 (совм. с Л. В. Кортавой). Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. — Мн., 1988 (совм. с В. Г. Горбашем). Гармонические составляющие динамической и магнитной проницаемости. Векторные диаграммы второй и четвертой гармоник // Техническая электродинамика. 2000. № 1.

Літаратура

Спасылкі Памяти учёного // Сайт НАН Беларусі Член-корреспондент ЗАЦЕПИН Николай Николаевич // НАН Беларусі Мікалай Мікалаевіч Зацэпін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Зацепин Николай Николаевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны