Зна́менка. Сустракаецца таксама варыянт Падо́нкі, мн. (, ) (да 1969 года Падо́нкі) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .

Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лагойска, за 43 кіламетры ад Мінска, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.

Гісторыя На хвалі калектывізацыі быў створаны калгас «Чырвоныя Падонкі». Затым яго перайменавалі ў калгас імя Леніна. Вёска з’яўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавета.

У 1969 годзе дырэктар мясцовай школы ініцыяваў пераназванне Падонкаў у Знаменку.

Вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Знаменскага сельсавета.

Насельніцтва 148 жыхароў, 78 двароў (1997)

Інфраструктура Раней функцыянавала школа-васьмігодка, бібліятэка, сельскі клуб. Бібліятэку зачынілі ў 2007 годзе. Застаўся адзін сельсавет і крама.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 1978) — беларускі гісторык. Леанід Давыдавіч Куніца (1937—2005) — беларускі кардыёлаг. Пётр Васільевіч Калантай (1948—1990) — беларускі паэт.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лагойскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі