Іаан Залатавуст, Ян Хрызастом (; каля 347 — ) — архіепіскап Канстанцінопальскі, багаслоў, шануецца як адзін з трох Сусветных свяціцеляў і настаўнікаў разам са свяціцелем Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам.
У шэрагу хрысціянскіх цэркваў шануецца як святы. У праваслаўі, з прычыны таго што дзень яго смерці прыпадае на свята Узвышэння Святога Крыжа яго памяць перанесена на 13 лістапада па юліянскім календары; Праваслаўная царква таксама здзяйсняе яго памяць 27 студзеня (перанясенне мошчаў) і ў Саборы трох свяціцеляў 30 студзеня па юліянскім календары. У Канстанцінопальскай і Эладскай цэрквах яго памяць здзяйсняецца 13 лістапада, 27 студзеня і 30 студзеня па новаюліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 13 верасня. Акрамя таго, Сусветная патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста.
На Русі словы Іаана Залатавуста выкарыстоўваліся як маральна-эстэтычны арыенцір. У яго казаннях і павучаннях разважанні пра веру спалучаліся з сацыяльнай крытыкай і заклікамі да справядлівасці.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Айцы Царквы Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Прапаведнікі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Патрыстыка Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя V стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сірыі