Зо́пнік (Phlomis) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). 91Werner Greuter, Hervé-Maurice Burdet, Guy Long (Hrsg.): Med-Checklist. A critical inventory of vascular plants of the circum-mediterranean countries. Vol. 3 (Dicotyledones: Convolvulaceae-Labiatae). Conservatoire et Jardin Botanique, Genève 1986, ISBN 2-8277-0153-7 від.
Біялагічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты і кусты з простым ці галінастым сцяблом. Лісце найчасцей яйцападобнае ці трохвугольнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, двухгубыя, у шматкветкавых несапраўдных кальчаках, сабраных у коласападобнае суквецце; ружовыя, ліловыя, часам жоўтыя. Чашачка 5-зубчастая, трубчастая ці званочкавая. Плод — 4-гранны шматарэшак.
Красаванне ў сярэдзіне лета.
Пашырэнне Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць .
Выкарыстанне Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Клубнепадобныя патаўшчэнні на каранях зопніка клубняноснага ядомыя.
Літаратура
— С. 379.
Спасылкі
Phlomis // The Plant List Phlomis // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Ясноткавыя