Майкл Сцюарт Браўн (, ) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1985 годзе разам з Дж. Л.Голдстайнам за даследаванні спадчыннай гіперхалестэрэніміі і адкрыццё рэцэптара ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці.
Біяграфія Браўн нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк у сям’і Эвелін Кац і Харві Браўна.http://persona.rin.ru/eng/view/f/0/17629/brown-brown,-michael Скончыў Пенсільванскі ўніверсітэт у 1962 годзе. З 1968 года ў Нацыянальным інстытуце артрытаў і абменных хвароб, з 1971 года прафесар у Тэхаскім універсітэце, у 1980 годзе дырэктар Цэнтра генетычных хвароб у Паўднёва-Заходняй медыцынскай школе Тэхаскага ўніверсітэта.
Аўтар навуковых прац па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл.
Доктар медыцыны (1966).
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.
Узнагароды Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку: 1981 — Міжнародная прэмія ГайрднераRecipient of the Canada Gairdner International Award, 1981 Міжнародная прэмія Гайрднер 1984 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1985 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванніAlbert Lasker Basic Medical Research Award 1985 Прэмія Альберта Ласкера 1985 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗШАNational Science Foundation — The President’s National Medal of Science
Большасць прэмій атрымаў разам з Джозефам Голдстайнам.
Асноўныя публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Паўднёва-заходні медыцынскі цэнтр пры ўніверсітэце Техаса Сайт Дэпартамента малекулярнай генетыкі Браўна і Голдстайна ва ўніверсітэце Тэхаса
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні